Чырвонаслабодскi руднiк

Красная 3.JPG14 лютага 2003 года адбылося ўрачыстае адкрыццё будаўніцтва Чырвонаслабодскага рудніка, галоўнай задачай якога з'яўляецца папаўненне руднай базы Другога рудаўпраўлення, а ўжо 8 мая 2009 года здадзена яго першая чарга. Першую чаргу будаўніцтва рудніка прымаў прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка.

Красная 4.JPGУ 2008 годзе ў ствале №1 Чырвонаслабодскага рудніка максімальныя тэмпы праходкі склалі 57 метраў у месяц. Шахтапраходчым упрауленнем пройдзены скіпавы і клецевы ствалы Чырвонаслабодскага рудніка глыбінёй 702 м і 636 м адпаведна. Тэрмін будаўніцтва скіпавага ствала склаў 56 месяцаў, у тым ліку падрыхтоўчы перыяд − 23 месяцы, клецявога ствала − 55,4 месяца, у тым ліку падрыхтоўчы перыяд − 20 месяцаў. На скіпавым ствале дасягнуты максімальныя тэмпы праходкі − 57 м/мес. звычайным спосабам, на клецявым ствале − 47 м/мес. (нарматыўны тэмп праходкі ствалоў у звычайных умовах − 40 м / мес.). Работы на абодвух ствалах  выкананы на высокім узроўні.Красная 2.jpg

Важным складнікам поспеху з'яўляецца высокая якасць выканання спецыяльных работ па замарожванні ваданосных гарызонтаў. Прытокі ў ствол падземных вод поўнасцю выключаны.

Красная 5.jpgПрымяняемы ААТ «Трэст Шахтаспецбуд» спосаб праходкі ствалоў з'яўляецца даўно правераным і найбольш бяспечным у горна-геалагічных умовах беларускага каліеноснага басейна.

Красная 6.JPG З 2015 па 2019 гг. горна-капітальным упраўленнем ААТ «Трэст Шахтаспецбуд»:

− упершыню ў гісторыі ААТ «Беларуськалій» ажыццёўлена перасячэнне горнымі выпрацоўкамі разлому "К-С". Выкрыты заходні блок чатырма брэмсбергамі, пройдзенымі праз 12-й Г.М.Г. Падрыхтавана 70 працэнтаў аб'ёмаў паўночнага і паўднёвага напрамкаў заходняга блока;

− ажыццяўляецца выкрыццё другога калійнага гарызонту двума брэмсбергамі і будаўніцтва склада руды.

 30.07.2020 у 2 гадзіны ночы горна-капітальнае упрауленне сіламі ўчастка ГКУ-3 (ПКС-8 №46) скончыла праходку даследчай выпрацоўкі, якая перасекла II Калійны гарызонт на Чырвонаслабодскім рудніку Другога Рудаўпраўлення ААТ «Беларуськалій»! Магутнасць пласта сiльвiнiта ў месцы выкрыцця склала адпаведна: 1 сiльвiнiтавы пласт − 0,95 метра; 2 сiльвiнiтавы пласт − 0,73 метра; 3 сiльвiнiтавы пласт − 0,60 метра. Ускрыццё II Калійнага гарызонту адкрывае дадатковыя магчымасці здабычы руды на Чырвонаслабодскім рудніку.

Красная 1.JPGДасягненне высокіх паказчыкаў стала магчымым дзякуючы зладжанай сумеснай рабоце працоўных калектываў ААТ «Беларуськалій» і ААТ «Трэст Шахтаспецбуд». Калектыў ААТ «Трэст Шахтаспецбуд» мае ўсе магчымасці праводзіць цэлы комплекс работ, уключаючы геолагаразведку, замарозку грунтоў, праходку ствалоў спецыяльным спосабам, выхад на гарызонт, развіццё галоўных напрамкаў адпрацоўкі запасаў.

Возврат к списку